20.03.2009 / 12:46

Мілінкевіч за дазаваную раздачу пернікаў 9

Лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел у саміце Эўрапейскай народнай партыі (ЕРР).

Лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел у саміце Эўрапейскай народнай партыі (ЕРР).

На сустрэчу ў Брусэль яго запрасіў старшыня Эўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс. У дыскусіі па пытаньнях пераадоленьня сусветнага фінансавага крызіса і эканамічнай рэцэсіі, праграмы «Усходняга партнёрства» удзельнічаюць Нікаля Сарказі, Ангела Мэркэль, Сільвія Бэрлусконі, Жазэ‑Мануэль Бароза, Дональд Туск, Мірэк Тапалянэк, Валдзіс Дамброўскіс, Андрус Кубілюс і ншыя.

Лідэр Руху зьвярнуў увагу эўрапейскіх кіраўнікоў на тое, што дзесяць мільёнаў эўрапейцаў рызыкуюць згубіць незалежнасьць сваёй дзяржавы і шанец на свабоду: «Калі мы думаем пра лёс беларусаў, то трэба праводзіць палітыку дазаванага перніка, а не бізуна. Такая палітыка будзе больш плённай і пэрспэктыўнай».

У сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што «страта незалежнасьці будзе азначаць зьнікненьне шанцаў на дэмакратызацыю і эўрапеізацыю Беларусі. Дзьверы ў Эўропу можна адчыняць шырэй, або часткова прыкрываць. Толькі нельга яе зачыняць цалкам перад беларускім народам. Адмова ад працягу дыялёгу можа назаўседы выключыць нашу краіну з працэсаў эўраінтэграцыі».

0
Danik / Адказаць
20.03.2009 / 14:40
А хто такі Мілінкевмч????
0
Mikola Ramanau / Адказаць
20.03.2009 / 15:03
Pry usioi pavage da Milinkevica ,ne zgodzen z im u getym. Lukasenki perniki ne pamoguc,jak i Kraine ,jakaja zaraz hvoraja. Belgie.
0
юрась / Адказаць
20.03.2009 / 15:17
2Mikola Ramanau Безумоўна толькi Рашка краiну вылечыць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру