Ліван больш не здольны плаціць па даўгах, абвесціў у тэлезвароце новы прэм'ер-міністр краіны Хасан Дыяб. Абвяшчэнне банкруцтва будзе азначаць страту ашчаджэнняў людзьмі, падзенне заробкаў і пенсій і доўгі перыяд фінансавых цяжкасцей.

Валавы дзяржаўны доўг Лівана дасягнуў 170 % ад памеру валавога ўнутранага прадукту, на яго абслугоўванне ішла палова бюджэту краіны, паведамляе ліванская газета Orient le jour.

Ліван — краіна, якая гістарычна была багатай, але непамысна зруйнавала сябе за дзесяцігоддзі міжрэлігійных і міжкланавых канфліктаў. Доўгі час лёсы Лівана вяршылі Сірыя, Ізраіль, Францыя, пасля — Саудаўская Аравія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?