Грамадства2626

У Мёрах на праймерыз апазіцыі прыйшоў намеснік старшыні райвыканкама. І прагаласаваў

Намеснік старшыні райвыканкама выступае на «кокусе» ў Мёрах, Віцебскай вобласць.

Перадвыбары кандыдата ад апазіцыі праходзяць у спакойнай атмасферы, без перашкод з боку ўладаў.

І ў Гарадку, і ў Віцебску, і ў Мёрах на праймэрыз прысутнічалі ідэолагі мясцовых выканкамаў, паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы».

У прыватнасці, у Мёрах на «кокус» апазіцыі прыйшоў намеснік старшыні выканкама па ідэалагічных пытаннях Валер Драба.

У сваім выступе ён заявіў, што ў іх раёне апазіцыю уключаюць і ў выбарчыя камісіі і назіральнікамі рэгіструюць. Ён задаў пытанне кіраўніку Руху за свабоду Юрасю Губарэвічу, як ён плануе змяняць выплаты па доглядзе за дзецьмі. Выступаў ідэолаг па-беларуску.

Праўда, намеснік старшыні быў адзіны, хто падняў руку ў адказ на пытанне, хто лічыць, што ў Беларусі выбары свабодныя і справядлівыя.

Намеснік старшыні выканкама таксама атрымаў бюлетэнь для галасавання. Аднак сярод падлічаных бюлетэняў адзін выявіўся несапраўдны. Магчыма, гэта прадстаўнік «вертыкалі» не выбраў нікога з кандыдатаў.

На перадвыбарах у «беларускай Аёве», на Віцебшчыне, якая галасуе першая, найбольшую колькасць галасоў збірае ўраджэнец гэтага рэгіёна хрысціянскі дэмакрат Павел Севярынец. Ён выйшаў на першае месца ў Віцебску, Полацку і Наваполацку, Мёрах.

У той жа час у Гарадку перамог Юры Губарэвіч. Апошні мае добрыя шанцы на перамогу на Берасцейшчыне, скуль ён родам.

А ў Гомельскай вобласці традыцыйна моцныя пазіцыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, новы лідар якой, падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў таксама выставіў сваю кандыдатуру на перадвыбары.

Аднак можна меркаваць, што найбольшая колькасць удзельнікаў прагаласуе на праймерыз у Мінску.

На думку назіральнікаў, прысутнасць ідэолагаў не перадвыбарах ніяк не сведчыць пра гатоўнасць уладаў дапусціць апазіцыю да афіцыйнага палітычнага працэсу. Гэта, хутчэй, дэманстрацыя апазіцыйнай частцы грамадства, што ўлады гатовыя і да яго «прыслухоўвацца».

Спакойнае стаўленне ўладаў да працэдуры перадвыбараў не азначае, што яны гатовыя пайсці на празрысты падлік галасоў на саміх выбарах. Павел Севярынец адзначаў, што ў выпадку перамогі ён лічыць галоўным дабіцца допуску незалежных сяброў у выбарчыя камісіі і сканцэнтруе на гэтым свае высілкі як адзіны кандыдат.

Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк, як і ў мінулыя гады, заклікае байкатаваць выбарчую кампанію ад пачатку.

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч збіраецца вылучаць 30 кандыдатаў у прэзідэнты, каб праводзіць агітацыю ў розных месцах краіны.

Як чакаецца, свае кандыдатуры маюць вылучыць і Алег Гайдукевіч, Андрэй Дзмітрыеў або Таццяна Караткевіч, якія трымаюцца ад апазіцыі асобна, а таксама, магчыма, Ганна Канапацкая.

Як чакаецца, выбары пройдуць пры канцы лета, можа быць, на дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі 30 жніўня.

Каментары26

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць