08.03.2020 / 17:21

«У 1986 годзе гэты фільм быў шокам для савецкіх партакратаў, а для сённяшніх феміністак стаў яшчэ большай крамолай» 25

У 1986 годзе выйшаў у пракат савецкі фільм «Кур’ер», які стаў культавай перабудовачнай зьявай. У канцы фільму ёсьць адна, даволі пранізьлівая сцэна, калі галоўная гераіня, 17-гадовая Каця, падчас сямейнай урачыстасьці ўстае і кажа, «Я хочу сказать, о чём я мечтаю. Я мечтаю быть очень красивой, чтобы нравиться всем мужчинам. Ещё я хочу ехать в красивой спортивной машине, чтобы на мне был красивый алый шарф, а на сиденье рядом магнитофон и маленькая собачка».

Канешне, гэта было шокам для савецкай публікі, што савецкая моладзь ня хоча змагацца за вызваленьне ўсіх абяздоленых, а хоча мець сваё маленькае чалавечае шчасьце.

Але ж гісторыя паўтараецца ў выглядзе фарса, і гэтая фраза гераіні Каці для сёньняшніх фэміністак яшчэ большая крамола, чым для савецкіх партакратаў.

Быть красівой — крамола. «Чтобы нравиться всем мужчинам» — проста злачынства. Як можна імкнуцца падабацца ворагу, гэта ж здрада. Красівый алый шарф? Нядаўна адна фэміністка ў Нью-Ёрк таймс пісала, што дзеля сваёй барацьбы, «дзеля рэвалюцыі» (так яна пісала) жанчыны ўвогуле павінны адмовіцца ад касметыкі. «Красная спортивная машина» — можна, але толькі калі сама зарабіла. Хаця, не, нельга, бо гэта дэманструе тваю матэрыяльную перавагу над меней пасьпяховымі, а гэта сорамна.

Увогуле, сам канцэпт звычайнага чалавечага шчасьця — гэта крамола для сучаснага фэмінізму. Памятаю, неяк на форуме аднаго прагрэсіўнага выданьня жанчына напісала, што не жадае працаваць, бо адчувае сябе у шлюбе з мужам «як за каменным мурам», яны добра забясьпечаная, і адносіны з мужам ідэальныя. Ну вы разумееце, што там пачалося. «За каменной стеной» — это как в тюрьме?», «ён цябе кіне», «ты пастарэеш, і ён перастане цябе забясьпечваць», «ты ня ведаеш, але ў яго напэўна, ёсьць палюбоўніца». Пры гэтым некаторыя аўтары такіх каментароў пісалі, «я фэміністка, і вось што я табе скажу». Проста неверагодна, як звычайнае (абывацельскае) чалавечае шчасьце, якое, аднак, не супадае з іхнімі схемамі, можа выклікаць столькі нянавісьці. І мы гэта бачым штодня ў сацсетках.

Я нядаўна прайшоў, як і многія, тэст на фэмінізм, які гуляе ў Фэйсбуку, і ў мяне атрымалася пад 80 працэнтаў «ліберальнага фэмінізму». Я ня ведаю, ці магчыма быць больш прыхільным да ідэі роўнасьці палоў, чым я. Але для сёньняшніх марксісцкіх радыкальных фэміністак такія як я, канешне, ворагі. Бо яны антыліберальны, антыпрагрэсіўны, бо цягнуць нас назад, у марксізм (ідэалогію 19-га стагоддзя), бо яны за абмежаваньне свабодаў, за сацыялізм і павялічэньне дзяржавы ва ўсім.

Мы, дарэчы, недаацэньваем (проста ніхто не задумаваўся правесьці паралелі), наколькі адпаведна цяперашнія галоўныя радыкальныя фэмінісцкія лозунгі супадаюць з лозунгамі савецкімі. Раньнімі савецкімі, бальшавіцкімі. Ад класавага ворага (белыя мужчыны) да «прыгнёту», дыскрымінацыі, барацьбы за сусьветную рэвалюцыю, «кто был нічем», «духом окрепнем в борьбе». Яшчэ і трансгендернасьць. «Вы мужчина или женщина?» — пытаўся ў камісаршы ў скураной куртцы прафесар Преображенскій в «Собачем сердце», усё паўтараецца.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

27
Жвір / Адказаць
08.03.2020 / 17:32
Padajecca feminizm na NN užo byli kančatkova spliažyli, koļki hadoū tamu, i feministki tut redkaja i zusim cichaja (kali što) z`java... 

Navošta iznoū uzdymac` buru ū pliašcy ? Dazvoļcie ž mužčynam atrymlivac` asalodu ad pieramohi nad feminizmam !
16
ЯяЯя / Адказаць
08.03.2020 / 17:40
Цалкам згодна з аўтарам!
17
Ляксей / Адказаць
08.03.2020 / 17:43
Дзякуй В.Цыганкоў, што не баіцеся выказваць свой погляд. Падабаюцца вашы перадачы, але рэдка заходжу на Радыё Свабоду, сайт з нацыянальнага ліберальнага у феміністычны ператварыўся
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру