Следчы камітэт ініцыяваў некалькі заканадаўчых нормаў у галіне распаўсюджвання парнаграфіі. У ведамстве лічаць неабходным вярнуцца да пытання змякчэння адказнасці за неўсвядомленыя лайкі пад порна. Пра гэта паведаміў у праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Яшчэ ў 2017 годзе Следчы камітэт выступіў з ініцыятывай дэкрыміналізацыі часткі 1 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса, прапаноўваючы ўвесці адміністрацыйную прэюдыцыю пры распаўсюдзе парнаграфіі ў пэўных сітуацыях. Напрыклад, калі быў пастаўлены лайк пры атрыманні праз месенджары пэўнай інфармацыі парнаграфічнага зместу.

«Мы зыходзім з таго, што такія дзеянні маюць невысокую грамадскую небяспеку. І іх можна адрэгуляваць адміністрацыйна-прававымі метадамі», — растлумачыў Іван Наскевіч.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0