Дзмітрый Строцаў — паэт-метафізік, сябар Беларускага ПЭН-Цэнтра і выдавец (выдавецтва «Вінаград»). Праваслаўны вернік, ён выдае шмат непрыбытковай беларускамоўнай праваслаўнай літаратуры.

Паэт прэзентуе тры новыя кнігі: «Отец и сын», «Большие стихи и маленькие поэмы», «Staubtanzend» (Пыль танцующая).

У паэтычнай вечарыне возьме ўдзел Дар'я Елісеева, салістка Беларускай філармоніі (флейта).

Сустрэча пройдзе ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72), пачатак а 18.00. Уваход вольны.

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0