20.03.2009 / 16:25

П’яны ўкраінец спрабаваў прарвацца на тэрыторыю Беларусі 4

Інцыдэнт адбыўся ўчора на памежным пераходзе Новыя Ярылавічы.

19 сакавіка грамадзянін Украіны на аўто ВАЗ – 2105 на вялікай хуткасці паспрабаваў прарвацца на тэрыторыю Беларусі ў пункце пропуску на памежным пераходзе Новыя Ярылавічы, што на Чарнігаўшчыне. Яго затрымалі з дапамогай спецыяльных сродкаў прымусовага спынення. Мужчына, як выявілася, быў моцна выпіўшы і не меў пры сабе дакументаў. Як заявіў затрыманы, аўто належыць ягонай маці, прычыны ўчынку патлумачыць ён не здолеў.

Назва пераходу Новыя Ярылавічы не першы раз трапляе ў СМІ. У ліпені гэтага году тут затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў вывезці за межы Ўкраіны старажытны абраз.

Паводле Korrespondent.net

0
Pleschengrad / Адказаць
20.03.2009 / 18:18
Я шмат раз праязждаў праз пунк пропуску "Нові Яриловичі". Ні воднага разу нас не праверылі, толькі з машыны выйшлі, пашпарт паказалі і паехалі. Як яны змаглі знайсці абраз - не ведаю... можа ён яго і не хаваў. Што датычыцца сённешняй тэмы, то там лёгка праехаць каб цябе не спынілі, пару віражоў і ўсё, на нейтральнай тэрыторыі.
0
Кнехт / Адказаць
20.03.2009 / 18:40
Алкаголік хрэнаў! Такую навіну сапсаваў! Хаця б прамармытаў, што ўцякае ад голаду на "зямлю абацькаваную".
0
Ясь / Адказаць
21.03.2009 / 00:37
Гэта няпраўда, нейкая бэтэшніцкая прапаганда. Нармальны чалавек, нат славянін, не зможа толькі выпіць, каб уцякаць у Беларусь. Гэта ж як мінімум літраў пяць на мазгавешку трэба прыняць.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру