Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сваёй старонцы ў Twitter напісаў, што спрэчкі паміж Расіяй і Саудаўскай Аравіяй сталі прычынай імклівага падзення цэн на нафту.

«Саудаўская Аравія і Расія спрачаюцца наконт цаны і патоку нафты. Гэта, а таксама фэйкавыя СМІ, з'яўляюцца прычынай падзення рынку», — адзначыў Трамп.

Таксама прэзідэнт ЗША адзначыў, што зніжэнне цаны на бензін з'яўляецца добрай навіной для спажыўца.

«Добра для спажыўца, што цэны на бензін зніжаюцца», — напісаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0