poster Загадкавая гісторыя Бэнджаміна Батана (The Curious Case of Benjamin Button)
ЗША, 2008, каляровы, 166 хв.
Рэжысёр: Дэйвід Фінчэр
Ролі выконваюць: Брэд Піт, Кейт Бланшэт, Цільда Сўінтан, Джулія Армонд, Элі Фэнінг
Жанр: Філасофская меладрама паводле апавядання Фрэнсіса Скота Фіцджэральда і сцэнару Эрыка Рота і Робіна Сўікарда
Прэміі: “Оскар” за найлепшы грым, візуальныя эфекты і дэкарацыі – яшчэ 10 намінацый на “Оскар”
Адзнака: 8 (з 10)

Бенджамін Батан нарадзіўся вельмі нездаровым 80-гадовым старым. І калі ўсе астатнія дзеці сталелі – ён пачаў маладзець…

Фільм Дэйвіда Фінчэра, пастаўлены па невялічкім апавяданні Фрэнсіса Скота Фіцджэральда – удумлівая эпічная меладрама, што нетаропка доўжыцца дзве гадзіны. Брэд Піт (ізноў пасля “Сямі” ў дуэце з Фінчэрам) і Кейт Бланшэт – з найвялікшай адданасцю граюць закаханых, якія сустрэліся – але размінуцца, бо яна старэе, а ён – маладзее. Пяцігадзінны грым, жэсты й позіркі, сум у вачох, чаканне – у мудрай рэжысуры Дэйвіда Фінчэра адчуваецца смак старых класічных раманаў, калі лёс грае людзьмі, выпадковасці знітоўваюцца ў чараду незвычайных падзей, але самае важнае застаецца. І ці ж вы думалі, што губляеце толькі, калі старэеце?

Галоўны герой стужкі – час.

Цёмныя парцьеры старых дамоў і мундзіры Першай сусветнай, забытыя аўтамабілі – і першыя выступы “Бітлоў”, зачытаныя да дзірак кнігі – і крохкасць імгнення, што сыходзіць. Сама стужка – бурштынавая, састарэлая, як дакумент, настоеная, як добрае віно.

Яно не кожнаму прыйдзецца даспадобы, але варта яго пакаштаваць.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?