Сёння ў швейцарскім Ньёне адбылося лёсаванне чвэрцьфіналаў Лігі чэмпіёнаў. Пары выглядаюць наступным чынам:

Вільярэал (Іспанія) — Арсенал (Англія);

Манчэстэр Юнайтед (Англія) — Порту (Партугалія);

Ліверпуль (Англія) — Чэлсі (Англія);

Барселона (Іспанія) — Баварыя (Германія).

Увагу на сябе звяртае апошняя пара. Клуб беларускага легіянера Аляксандра Глеба сустрэнецца з «Баварыяй», якая праяўляе інтарэс да нашай паўабаронцы.

Першыя матчы пройдуць 7‑8 красавіка, у адказ — 14‑15 красавіка. Фінал Лігі чэмпіёнаў пройдзе 27 траўня ў Рыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?