20.03.2009 / 21:34

Прэзідэнт польскага тэлебачання: Я не бачу прычынаў для фінансавання «Белсату» 59

«Калі ўрад хоча мець гэты канал, то проста дайце яму 100% патрэбных сродкаў», — заявіў у чацвер Фарфал.

Пётр Фарфал

Прэзідэнт TVP Polonia Пётр Фарфал заявіў, што не разумее, чаму тэлебачанне павінна фінансаваць «Белсат», перадае gazeta.pl.

«Тэлебачанне сёння не можа дазволіць сабе нават залатоўку. Калі ўрад хоча мець гэты канал, то проста дайце яму 100% патрэбных сродкаў», — заявіў у чацвер Фарфал.

Прэзідэнт TVP Polonia сказаў, што можа згадзіцца з праектамі, якія робяцца для палякаў замежжа, але не разумее, чаму палякі за свае грошы павінны рабіць ТБ для Беларусі.

Нагадаем, што на гэтым тыдні ад пасады кіраўнічкі «Белсату» была адхіленая Агнешка Рамашэўская. У знак салідарнасці з ёй з тэлеканалу сышоў папулярны вядучы Павел Мажэйка.

Пётр Фарфал належыць да нацыяналістычна‑каталіцкае партыі Ліга польскіх сем’яў, якая ў часе сваёй прысутнасці ў парламенце галасавала супраць антылукашэнкаўскіх рэзалюцый.

У адрозненне ад Беларусі, у Польшчы ўлада дэцэнтралізаваная, і ўмяшанне адной галіны ўлады ў сферу кампетэнцыі другой немагчымае.

ЗП

0
klv / Адказаць
20.03.2009 / 21:42
Відаць, Лізе польскіх сем’яў вельмі падабаецца адзін арыгінальны сем'янін.
0
Димыч / Адказаць
20.03.2009 / 21:47
Рад бы ошибиться, но кажется в данном случае с Белсатом без белорусской разведки не обошлось. Уж больно все складно провернули польскими руками.
0
sid / Адказаць
20.03.2009 / 21:49
Мае рацыю сп. Фарфал. Чаму тэлебачанне адной краіны павінна фінансаваць канал іншай? Грошы дзець некуды? \"Калі ўрад хоча мець гэты канал, то проста дайце яму 100% патрэбных сродкаў», — заявіў у чацвер Фарфал\". Цалкам слушная думка.
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру