Уладзімір Пуцін пагадзіўся «абнуліць» свае прэзідэнцкія тэрміны, калі на гэта дасць дазвол Канстытуцыйны суд Расіі. Яго згода была аформлена «па просьбах грамадскасці».

Ініцыятыву праявіла дэпутатка-касманаўтка Валянціна Церашкова падчас пасяджэння Дзяржаўнай Думы Расіі. Яна прапанавала абнуліць прэзідэнцкія тэрміны Пуціна.

У адказ той тэрмінова прыехаў у Думу і зачытаў з паперкі сваю згоду.

«У доўгатэрміновай перспектыве грамадства павінна мець гарантыі, што рэгулярная змена ўлады будзе забяспечана. Лічу немэтазгодным прыбіраць абмежаванне па колькасці тэрмінаў», — адзначыў Пуцін.

«[Але] абнуленне тэрмінаў магчыма, калі Канстытуцыйны суд дасць афіцыйнае заключэнне, што гэтая папраўка не будзе супярэчыць асноўным пазіцыям Канстытуцыі», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0