21.03.2009 / 13:16

Мінск. Артур Фінькевіч 2

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ затрымалі лідэра незарэгістраванага руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча.

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ затрымалі лідэра незарэгістраванага руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча.

Гэта адбылося ў 22.40 вечара, калі Артур спусьціўся ў падземны пераход на плошчы Перамогі ў Менску.

Затрымлівалі Артура намесьнік міліцыі Савецкага раёну, супрацоўнік КДБ Раман Сухінін, і чацьвёра міліцыянтаў у цывільным.

Хлопца адвезьлі ўва ўпраўленьне міліцыі Савецкага раёну Менску. Артур пасьпеў паведаміць, што там яму сказалі, што яго абвінавацяць у дробным хуліганстве. Артур Фінькевіч назваў гэта прэвэнтыўным затрыманьнем напярэдадні вулічнай акцыі ў Дзень Волі, на правядзеньне якой улады далі афіцыйны дазвол.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
стдэнт з Дубліна / Адказаць
21.03.2009 / 13:56
ай яй яяй. які бедны хлопчык. усіх затрымліваюць, катуюць бедных, што ж гэта далей будзе, як жыць. спадарства, ды пройдуць 3 тысячы маладзёнаў і бацькоў гэтых маладзёнаў, прадпрымальнікаў па вулічкам і ніхто не заўважыць. усім нас... на гэтую акцыю, не трэба чакаць масаў, бо іх нябудзе. людзей выратуе толькі ревалюцыя ў іх галовах. а што датычыцца кдб, то яны сядзяць і лахаюць з гэтых інтрыжак, зараз яшчэ грошы пальюцца ад еуропы і кідануць жорстка і без тлумачэнняў дурачку еуропу, багаценькую. І гэты пусты пафас са стараны Мураў ды Штандэраў-Вальндераў нікому не пагражае, праз 5 год Беларусь будзе абсалютова маскальская, калі і далей мы, чытачы, будзем толькі чытаць каго затрымалі, а каго выпусцілі. распрацоўвайце стратэгіі, а не ў пусты піяр гуляйце.
0
венечка / Адказаць
21.03.2009 / 16:41
Чёт не верю я...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру