10 сакавіка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з еўрапейскім камісарам па суседстве і перамовах аб пашырэнні ЕС Оліверам Вархеі, паведамляе прэс-служба МЗС.

Бакі абмяняліся думкамі пра актуальныя пытанні ўзаемаадносін, у тым ліку супрацоўніцтва ў межах Усходняга партнёрства і развіццё сумеснай дагаворна-прававой базы. Суразмоўцы таксама абмеркавалі графік далейшых кантактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0