— Нас прасілі пра наданне крэдыту ў рамках двухбаковых адносінаў. Беручы пад увагу існую гаспадарчую сітуацыю, мы не надаем двухбаковых крэдытаў. Як і ў выпадку з іншымі краінамі, мы парэкамендавалі Беларусі з пытаннем пра крэдыт звярнуцца ў Міжнародны валютны фонд. Мы спадзяваліся, што крэдыт МВФ будзе прывязаны да структурных эканамічных рэформаў у Беларусі. Паколькі мы не бачылі гэтых умоваў для выдачы крэдыту з боку МВФ, Злучаныя Штаты галасавалі супраць вылучэння гэтага крэдыту. У нас няма права «вета», мы ўсяго толькі адна з краінаў, якая бярэ ўдзел у галасаванні.