Культура11

Непарадны герой беларускай атаманшчыны

Дзейнасць нашага героя была заканспіраваная і звязаная са сферамі зацікаўленасці выведак і контрвыведак. Ніна Стужынская атрымала новыя дакументы пра атамана Ксяневіча-Грача, кіраўніка Галоўнага штабу партызанскіх аддзелаў «Зялёнага дуба».

Дзейнасць нашага героя была заканспіраваная і звязаная са сферамі зацікаўленасці выведак і контрвыведак. Ніна Стужынская атрымала новыя дакументы пра атамана Ксяневіча-Грача, кіраўніка Галоўнага штабу партызанскіх аддзелаў «Зялёнага дуба».

У спецсховішчы КДБ РБ мне пашчасціла патрымаць у руках крымінальную справу па абвінавачанні У. Ф. Ксяневіча-Грача, кіраўніка Галоўнага штаба партызанскіх аддзелаў «Зялёнага дуба». Гэтую, так бы мовіць, першую частку яго жыццяпісу склалі тут, у Мінску, вядомыя беларускія чэкісты. Спадар Каюкоў у сваю чаргу даслаў мне копію следчай справы № 10 613 па абвінавачанні Ксяневіча У. Ф. па арт. 58-6 КК РСФСР. Гэта быў вынік ударнай працы супрацоўнікаў Балейскага раённага аддзела УНКУС па Чыцінскай вобласці. Такім чынам, не прайшло і дзесяці гадоў, як знайшлася крыніца з адлюстраваннем фінальнай часткі жыцця майго героя. Як кажуць, зраслося.

Абедзве справы маюць аднолькавы вынік — прысуд да вышэйшай меры пакарання, расстрэлу. Але ў 1925 г. падсудны змог яго пазбегнуць, заплаціўшы вельмі дарагую цану за памілаванне. Драма шэфа штаба «Зялёнага дуба» была тэмай шэрагу гучных газетных публікацый у БССР на працягу 1925—1926 гг. Крыніцаў, як бачым, няшмат, таму што дзейнасць нашага героя была заканспіраваная і звязаная са сферамі зацікаўленасці выведак і контрвыведак. Гэты момант падкрэсліваю асобна для аматараў «чысціні жанру» і ня здольных да аб’ектыўнай добразычлівай крытыкі. Нават цяпер матэрыялы такіх гісторыяў цяжка адшукаць.

Піша Ніна Стужынская, даследчыца беларускай партызанкі 1920-х, у часопісе «Arche».

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую28

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў5

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог27

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»12

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць