Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй «можа быць ахарактарызаваная як пандэмія».

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар арганізацыі Тэдрас Гебрэесус.

«Мы глыбока занепакоеныя як узроўнямі распаўсюджвання [каранавіруса], што насцярожваюць, і небяспекі, так і ўзроўнямі бяздзейнасці, што насцярожваюць. Таму мы ацэньваем, што COVID-19 можна ахарактарызаваць як пандэмію», — заявіў ён.

Усяго ў 114 краінах свету зарэгістравана каля 118 тысяч выпадкаў заражэння COVID-19.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0