22-гадовая гамяльчанка ўладкавалася на працу ў мінскую ўстанову харчавання. Але ў першы ж працоўны дзень дзяўчына-стажор скрала больш за 440 рублёў, паведамляе міліцыя.

На камерах відэаназірання відаць, як пры адсутнасці дырэктара дзяўчына адчыніла касу, узяла грошы і знікла. Як пазней расказала гамяльчанка, грошы яна планавала патраціць на лазерную карэкцыю зроку бабулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0