Амерыканскі акцёр Том Хэнкс і яго жонка Рыта заразіліся каранавірусам, абвясціў ён на сваёй старонцы ў Twitter.

Па словах артыста, зараз яны з жонкай знаходзяцца ў Аўстраліі. У іх пагоршылася самаадчуванне, у прыватнасці, яны скардзіліся на слабасць і болі ў целе. Акрамя таго, у жонкі Хэнкса былі дрыжыкі і паднялася тэмпература.

«Каб зрабіць усё правільна, як цяпер і трэба, мы здалі аналізы на каранавірус», — напісаў Хэнкс. Паводле яго слоў, вынік аказаўся станоўчым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0