Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, піша БелТА.

«Мяне перш за ўсё хвалюе галоўнае пытанне — кіравальнасць сістэмы. Кіравальнасць заўсёды паказвае сябе і з'яўляецца лакмусавай паперкай у нейкіх неардынарных выпадках, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Нядрэнна працуе, вядома, сістэма аховы здароўя і дактары малайцы».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ёсць і пэўныя недахопы. «Мы пра іх пагаворым. Яны, калі ёсць невялікія, то чыста суб'ектыўнага характару. Гэта значыць, у нашых сілах пазбягаць іх. Але яны, груба кажучы, не смяротныя. Не вельмі ўплываюць на функцыянаванне сістэмы аховы здароўя», — упэўнены беларускі лідар.

Ён у цэлым пацікавіўся, наколькі Уладзіміру Караніку атрымалася «асядлаць» тую сферу, якой ён зараз кіруе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0