Федэрацыя футбола Грузіі звярнулася з просьбай да УЕФА адмяніць 26 сакавіка адборачны матч чэмпіянату Еўропы (Лігі нацый) па футболе са зборнай Беларусі з-за сітуацыі, звязанай з новым каранавірусам, піша «Прэсбол».
Пра гэта ў чацвер заявіў генеральны сакратар ФФГ Давід Муджыры ў размове з «Першым каналам» Грамадскага вяшчальніка Грузіі.
У мясцовай федэрацыі футбола лічаць непрымальным нават рашэнне правесці матч без гледачоў.