22 сакавіка ў Гродне прайшла сімвалічная Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Такія дыктоўкі ладзяцца ўжо другі год, удзел у іх — сведчанне павагі да роднай мовы. Пісаць сабралася поўная зала ахвотных, больш за 200 чалавек. Арганізавалі Таварыства беларускай школы і гарадзенскі Рух за свабоду, дыктавала Зінаіда Бандарэнка.

Зінаіда Бандарэнка і Павал Мажэйка ўрачыста адкрылі дыктоўку.

У якасці тэксту дыктоўкі арганізатары выбралі ўрывак з твора Рыгора Барадуліна “У хаце на куце жыў Бог”. Дыктуе Зінаіда Бандарэнка.

Немалая зала таварыства “Палоніка” ледзь умясціла ўсіх ахвотных, якіх было больш за 200.

На адмысловым бланку лозунг сёлетняй дыктоўкі: "Гародня, будзьма з мовай!"

– "Чаму гэтыя дарослыя так марудна пішуць?.." Традыцыяй стала прыходзіць на дыктоўку сем’ямі.

Акцыя скончылася святочным тортам.

Акцыя скончылася святочным тортам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?