Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мінадукацыі звяртае ўвагу вучняў на неабходнасць выканання рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя ў сувязі з выпадкамі выяўлення каранавіруса ў Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая.

«На сёння ўстановы адукацыі працуюць у штатным рэжыме, падстаў для панікі няма. Разам з тым, з мэтай папярэджання распаўсюджвання каранавіруса паўсюдна ўводзяцца павышаныя прафілактычныя меры. У прыватнасці, Міністэрства адукацыі рэкамендуе па магчымасці абмежаваць доступ старонніх у дзіцячыя сады, школы, ССНУ, прафесійна-тэхнічныя ўстановы, ВНУ, інтэрнаты», — сказала Людміла Высоцкая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0