Першы танкер з азербайджанскай нафтай для Мазырскага НПЗ прыбыў у порт Адэсы, паведаміў карэспандэнту БелТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Танкер з 90 тысячамі тон нафты Azeri Light прыбыў у порт Адэсы. Цяпер яго падганяюць пад разгрузку. Сёння пачнецца зліў і падача нафты ў «трубу», — распавёў Аляксандр Цішчанка.

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод атрымае гэтую нафту на наступным тыдні, дадаў прэс-сакратар.

Раней 12 сакавіка «Белнафтахім» паведаміў пра гатоўнасць нафтаправодаў Адэса-Броды і Броды-Мазыр да прапампоўкі азербайджанскай нафты з Украіны на Мазырскі НПЗ. Прапампоўка нафты праз трубаправодную сістэму на Мазырскі НПЗ не ўплывае на транзіт, адзначылі ў канцэрне.

Як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тысяч тон нафты. Першы танкер з нафтай для Мазырскага НПЗ выйшаў 6 сакавіка з турэцкага порта Джэйхан. Яшчэ два танкеры з нафтай для Беларусі павінны прыйсці ў Адэсу з Наварасійска і Супсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0