12.03.2020 / 18:49

У мінскім метро расказалі, што робяць у сувязі з каранавірусам 1

Рухомы склад і станцыі падземкі рэгулярна і ў планавым парадку апрацоўваюцца антыбактэрыяльнымі і мыйнымі сродкамі, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў мінскім метро.

Фота Надзеі Бужан.

— Увесь рухомы склад прадпрыемства, а таксама ўсе 29 станцыйных комплексаў штодня праходзяць апрацоўку дэзінфікуючымі і мыйнымі сродкамі, — адзначыў прэс-сакратар сталічнага метрапалітэна Андрэй Дроб. — Электрацягнікі апрацоўваюцца ў начную змену ў электрадэпо «Маскоўскае» і «Магілёўскае», а таксама знаходзяцца ў тупіках. Яны праходзяць знешнюю мыйку карпусоў, у іх салонах адбываюцца сухая і вільготная ўборка. Дэзінфікуючымі растворамі апрацоўваюць падлогу, усё поручні, сядзенні, уваходныя дзверы, шкло і іншыя месцы, з якімі сутыкаюцца ў працэсе паездак пасажыры. На станцыйных комплексах таксама рэгулярна і ў планавым парадку ажыццяўляюцца старанная ўборка і апрацоўка сродкамі ў начны час, і часткова ў дзённы. Гэта, перш за ўсё, тычыцца поручняў эскалатараў, дзвярных ручак уваходных груп, месцаў ля білетных кас і іншых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
13.03.2020 / 19:16
маски не кто не носит.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру