Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей сустрэўся 20 сакавіка з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў — членаў ЕС у нашай краіне, а таксама прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі.

У час сустрэчы «адбыўся канструктыўны і адкрыты абмен думкамі па шырокім коле пытанняў узаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам як у эканамічнай, так і сацыяльна‑палітычнай сферы». Абмеркаваны перспектывы ўдзелу Беларусі ў праграме ЕС «Усходняе партнёрства», рашэнне па якой было прынята ў гэты дзень на саміце Еўрасаюзу.

Былі таксама закрануты канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Размова, у прыватнасці, ішла аб актывізацыі ўзаемадзеяння ў рэалізацыі энергетычных, транспартных і экалагічных праектаў, вырашэнні агульных мытных праблем, барацьбе з нелегальнай міграцыяй і трансгранічнай злачыннасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?