12.03.2020 / 20:45

Праз каранавірус адмянілі гонку «Формулы 1» і два матчы Лігі чэмпіёнаў

З улікам пандэміі каранавіруса адмянілі аўстралійскае гран-пры Formula 1, паведамляе BBC Sport са спасылкай на свае крыніцы ў F1.

Пакуль што няма афіцыйнай заявы аб адмене гонкі ад F1 ці яе кіруючага органа FIA, аднак чакаецца, што неўзабаве яна з'явіцца. Больш за тое, пад пытаннем правядзенне і астатняй часткі сезона «Формулы 1».

Матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Манчэстар Сіці» — «Рэал» і «Ювентус» — «Ліён», якія павінны былі адбыцца 17 сакавіка, адменены. Пра гэта паведамляецца на сайце УЕФА.

Арганізацыя пакуль што не назвала новай даты для гэтых матчаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру