14.03.2020 / 10:38

Спявачка Paulinn распрадала музычныя інструменты і эмігравала ў Польшчу 33

Паўліна Цімохіна, салістка і стваральніца гурта Paulinn, не так даўно выставіла на продаж усе свае музычныя інструменты, распусціла гурт і з’ехала ў Польшчу.

На сваёй старонцы Укантакце яна патлумачыла рашэнне так: «Пяць год мы рабілі класную музыку, бывалі поспехі, бывалі і няўдачы, мінулы год атрымаўся багатым на рэлізы і канцэрты. Але, на жаль, нічога не атрымалася. Да мяне прыйшла дзікая стомленасць і адчуванне бескарыснасці ўсіх гэтых высілкаў, бессэнсоўнасць таго, што адбываецца. Мяне перастала радаваць усё. Акрамя стомленасці, нічога не адчуваю. На жаль, за гэты час нам так і не ўдалося сфармаваць сваю няхай і невялікую, але моцную аўдыторыю».

У Польшчы Паўліна да жніўня вучыцца па стыпендыяльнай праграме Gaude Polonia. Што будзе рабіць, калі навучанне скончыцца, пакуль не ведае. Але цяпер Паўліна адзначае, што знаходзіцца ў стане «перазагрузкі» і што час ад часу гэта патрэбна любому творчаму чалавеку.

Чытайце. Навінка ў плэйліст: знаёмімся з беларускамоўнай спявачкай Paulinn, якая кідае выклік прымітыўным тэкстам ФОТЫ, АЎДЫЯ

«Я шчыра лічу, што мы рабілі якасны прадукт, прычым на беларускай мове, — адзначае спявачка. — У сваім прафесіяналізме і таленце мы нічым не саступалі большасці прысутных у беларускай музычнай прасторы, а ў працавітасці, магчыма, і пераўзыходзілі некаторых. Але самае важнае, што кожны дзень мы станавіліся лепшымі, чым былі ўчора. Я шалёна ганаруся ўсім, што было за гэтыя 5 год! І таму яшчэ больш балюча прымаць такія рашэнні».

У свой час Паўліну Цімохіну называлі адкрыццём у беларускай музыцы. Разам са сваім праектам Paulinn яна выпусціла альбом «Адчувай», а таксама міні-альбом «Мадуляцыя», які стаў найлепшым альбомам сезону 2018/2019 паводле выбару наведвальнікаў парталу TuzinFM.

На рахунку спявачкі і яе дуэт са Змітром Вайцюшкевічам, выступы на фестывалях «Бардаўская восень» і «Басовішча», намінацыя на «Песню года Беларусі» на АНТ, а таксама сольны выступ на «Belsat Music Live».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Ніна Лістота

16
Белачупакабра / Адказаць
14.03.2020 / 10:48
Шкада, але я добра разумею спявачку. Кожны чалавек хоча быць паспяховым, а ў нашай краіне, якая пад расейскай інфармацыйнай акупацыяй, гэта амаль не магчыма зрабіць з беларускамоўным кантэнтам. Паўліна, дзякуй за спробу і паспехаў у новай краіне!!!
12
belariy / Адказаць
14.03.2020 / 10:52
шкада, але заканамерна ((
149
Кажыма праўду / Адказаць
14.03.2020 / 11:18
Падлегчы пад паноў дзеля дабрабыту – тыповае выйсце для прадажнага бязвольнага «ліТвінства» (pl. litwiny).

Мы, беларусы, годныя нашчадкі велічных Белых (чыстых, праўдзівых, божых) Праваслаўных Русінаў, маем дыяметральна процілеглае жыццёвае крэда – нягледзячы на суворыя выпрабаванні, застаемся на любай Бацькаўшчыне, каб праз церні будаваць свой Беларускі Дом.

Жыве Белая Русь! Ганьба здрайцам!
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру