uefa.com

uefa.com

УЕФА прыняў рашэнне прыпыніць правядзенне матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы на наступным тыдні з-за распаўсюду каранавіруса.

Рашэнне тычыцца матчаў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, запланаваных на 17 і 18 сакавіка, гульняў Лігі Еўропы, запланаваных на 19 сакавіка, а таксама юнацкай лігі УЕФА.

Так у Лізе чэмпіёнаў на наступным тыдні павінны былі прайсці матчы ў адказ: МанСіці — Рэал, Ювентус —Ліён, Барселона — Напалі, Баварыя — Чэлсі.

З прычыны гэтага было перанесена і лёсаванне 1/4 фіналу еўракубкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0