Інцыдэнт адбыўся ў гасцях, у доме на вуліцы Касманаўтаў, куды жанчыну запрасілі разам з 42-гадовым прыяцелем. Як распавяла mogilenews.by афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Алена Сіманава, магілёўцы прыйшлі ў госці ў якасці пары — іх ужо не адзін год звязваюць рамантычныя адносіны.
— Аднак пасля таго як яны выпілі, мужчына стаў агрэсіўны і патрабавальны да сяброўкі. Ён стаў абражаць сяброўку, а калі тая не ўтрымалася і стала агрызацца, то пачаў біць і нават зламаў сківіцу. А пасля працягнуў піць. На заўвагі сяброў ён не рэагаваў, спробы прымірыць пару таксама ні да чаго не прывялі. Толькі выклік міліцыі прывёў мужчыну ў прытомнасць.
Мужчына арыштаваны. Ён нідзе не працуе, раней быў судзімы за шматлікія крадзяжы.