Janek Rubes
Пасля нядзельнай апоўначы, 16 сакавіка, людзі не змогуць выехаць за мяжу з Чэхіі. Гэтак 13 сакавіка вырашыў чэшскі ўрад у рамках захадаў барацьбы з распаўсюдам каранавіруса COVID-19, піша «Радыё Свабода».
Чэшскі ўрад таксама забараніў замежнікам ездзіць у Чэхію, за выняткам тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Чэхіі.
Улады таксама вырашылі закрыць рынкі і забаранілі наведваць зняволеных у турмах. Распаўсюд каранавіруса будзе разглядацца як крымінальнае злачынства.
Раней у краіне на месяц абвясцілі надзвычайнае становішча.
Колькасць выпадкаў заражэння вірусам COVID-19 у Чэхіі — 117.
0
0
0
0
0
0