Прыкладна ў 21.50 у Баранавічах на скрыжаванні вуліц Прафесійная і Чарнышэўскага ўвагу інспектараў ДАІ прыцягнуў аўтамабіль Peugeot 406, паведамляе ДАІ.

Уключыўшы маячкі, супрацоўнікі праз гучнагаварыцель запатрабавалі, каб кіроўца спыніўся. Але той праігнараваў патрабаванне і паспрабаваў збегчы.

Пачалася пагоня, якая скончылася праз 200 метраў на Слонімскай шашы. За рулём машыны знаходзіўся 49-гадовы жыхар Баранавіч.

Інспектары выказалі здагадку, што той п'яны і прапанавалі прайсці агляд. Кіроўцу даставілі ў наркалагічны дыспансер, дзе прыбор выявіў у яго 1,15 праміле алкаголю.

Мужчына атрымаў адміністрацыйны штраф 1350 рублёў, а таксама на тры гады ў яго забралі пасведчанне кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0