«Белавія» адмяняе некаторыя рэйсы ў краіны Еўропы з-за сітуацыі з каранавірусам у свеце.

Адмянілі ўсе палёты па маршруце Мінск-Мілан-Мінск па 15 красавіка ўключна, а таксама па маршруце Мінск-Рым-Мінск з 16 сакавіка па 15 красавіка 2020 года.

З 13 па 31 сакавіка адмяняюцца рэйсы па аўторках і чацвяргах па маршруце Мінск-Тэль-Авіў (Ізраіль)-Мінск. У раскладзе застаюцца толькі палёты па нядзелях.

Адмененыя ўсе рэйсы па маршруце Мінск-Ашхабад (Туркменістан) -Мінск з 5 сакавіка па 1 красавіка ўключна.

Сярод адмененых таксама рэйсы на некаторыя даты ў Баку (Азербайджан), Ерэван (Арменія), Брусель (Бельгія), Лондан (Вялікабрытанія), Будапешт (Венгрыя), Франкфурт, Берлін, Гановер, Мюнхен (Германія), Тбілісі (Грузія), Алматы, Нур-Султан (Казахстан), Рыгу (Латвія), Вільнюс (Літва), Кішынёў (Малдова), расійскія Ніжні Ноўгарад, Калінінград, Варонеж, Краснадар, Растоў-на-Доне, Казань, Сочы. Акрамя таго, у Бялград (Сербія), Харкаў (Украіна), Жэневу (Швейцарыя), Стакгольм (Швецыя), Хельсінкі (Фінляндыя), Парыж, Ніцу (Францыя), Прагу (Чэхія), Талін (Эстонія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0