Беларуская чыгунка прымае неабходныя меры па прафілактыцы інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.
Фота Надзеі Бужан
План мерапрыемстваў прадугледжвае ўзмоцнены дэзінфекцыйны рэжым на чыгуначных вакзалах, у рухомым саставе, у сталовых, культурна-спартыўных цэнтрах, санаторна-аздараўленчых падраздзяленнях, а таксама санітарна-бытавых памяшканнях прадпрыемстваў БЧ.
На вакзалах і ў пасажырскіх цягніках беларускага фармавання, а таксама ў маторвагонным рухомым складзе будуць часцей рабіць вільготную ўборку санітарных вузлоў, салонаў і тамбураў вагонаў з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў, праціраць ці мыць сядзенні, падлакотнікі ў сярэдзіне, дзверы, ручкі дзвярэй, поручні, шыбы і рамы, багажныя паліцы, сцены, трубы і г. д.
Вакзальныя комплексы забяспечаны дазатарамі з антысептычнымі сродкамі для апрацоўкі рук. Усе цягнікі лакаматыўнай цягі БЧ укамплектаваны супрацьэпідэмічнымі ўкладкамі.