На Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам у ноч з 12 па 13 сакавіка супрацоўнікі Асвода выратавалі трох чалавек, паведамляюць «Мінск-навіны».

Двухпавярховы плывучы дом з лазняй на пантоне, прышвартаваны ля гасцініцы «Рыўера» ў Ратамскім заліве, парваўшы мацаванні, стаў сыходзіць на водныя прасторы.

Кіраўніцтва выратавальнай аперацыяй прыняў начальнік выратавальнай станцыі «Заслаўе-2» Пётр Траццякоў. У суровых умовах, калі хваля падымалася вышэй за паўтара метра, дзве групы ратавальнікаў выйшлі на пошукі людзей і плывучага дома. А 23 пошукі далі жаданы вынік. Плывучы дом знайшлі за 5 кіламетраў ад берага. У ім знаходзіліся трое мужчын, якіх даставілі на бераг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0