Ва ўкраінскім мястэчку Радомышль да лекараў звярнуліся пяцёра вернікаў царквы, якую наведвала жанчына, што памерла ад каранавіруса. Пра гэта паведамілі ў мясцовай бальніцы, у якую і звярнуліся людзі, перадае УНІАН.

Да медыкаў з высокай тэмпературай звярнуліся пяцёра прыхаджан, якія маліліся ў царкве, якую таксама наведвала памерлая ад каранавіруса жанчына.

Па словах лекараў, тры чалавекі ўжо знаходзяцца на самаізаляцыі, а ў дачыненні да яшчэ двух — гэтае пытанне вырашаецца.

Медыкі не выключаюць, што і гэтых хворых прыйдзецца ізаляваць. Таксама ўжо ізалявалі лекараў, якія аглядалі хворую на каранавірус.

У пятніцу, 13 сакавіка, ва Украіне была зафіксавана першая смерць ад каранавіруса. Памерла жанчына з Радомышля Жытомірскай вобласці.

Радомышль — мястэчка за 60 кіламетраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Чытайце таксама: Ва Украіне першая смерць ад каранавіруса. Жанчына не адразу звярнулася да дактароў і хадзіла ў царкву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0