Заснавальнік Microsoft Біл Гейтс выйшаў з савета дырэктараў карпарацыі.
Гейтс зрабіў гэта, «каб больш часу ўдзяляць дабрачыннасці, у тым ліку ў сферы сусветнай аховы здароўя, развіцця, адукацыі, а таксама ў супрацьдзеянні змене клімату».
Гейтс пакіне за сабой пасаду дарадцы па тэхнічных пытаннях гендырэктара Microsoft і іншых яе кіраўнікоў.