14.03.2020 / 11:00

Сёння стануць вядомыя два паўфіналісты Кубка Беларусі па футболе 3

Нягледзячы на распаўсюд каранавіруса і рэкамендацыі Мінздароўя аб абмежаванні масавых мерапрыемстваў, кубкавыя матчы было вырашана не закрываць ад гледачоў. 

Таму сёння ў Салігорску і Барысаве высветляцца яшчэ два паўфіналісты. Першы, мазырская «Славія», ужо ў паўфінале праз ліквідацыю «Дняпра».

«Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ»

У першым матчы адзіны гол быў забіты пасля памылкі брамніка «Тарпеды» Радзівона Сямука. Цяпер каманды пераязджаюць у Салігорск, дзе дамагчыся паўфіналу гасцям будзе неверагодна складана.

БАТЭ — «Дынама-Мінск»

Напачатку першага матчу «дынамаўцы» дзейнічалі больш актыўна за гульцоў БАТЭ, што ў выніку вылілася ў забіты ім мяч. Але пасля барысаўцы кардынальна памянялі ход гульні і здолелі за кошт перавагі ў класе дамагчыся перамогі.

Фота: ФК «Дынама-Мінск»

З улікам таго, што Сяргей Гурэнка яшчэ ніколі не перамагаў у БАТЭ, чакаць «Дынама» ў паўфінале асабліва не прыходзіцца.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Бел / Адказаць
14.03.2020 / 11:30
Белавіа прыпыняе палёты ў Кіеў, Адэсу, Львоў, Харкаў, Ларнаку, Варшаву
2
Жвір / Адказаць
14.03.2020 / 13:34
«Шахцёр» — «Тарпеда-БелАЗ» - 0:2
БАТЭ — «Дынама-Мінск» - 1:0

1
Жвір / Адказаць
15.03.2020 / 13:03
Ķali nastupnaje kola dasc` huļniu BATE - Šachcior -  vo to budzie sieča ! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру