Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры БТ-1 распавёў, якія катэгорыі асуджаных па артыкуле 328 КК могуць сёлета выйсці на свабоду.

Памілаванне можа закрануць каля 1,8 тысячы зняволеных, сказаў міністр.

Пры гэтым, паводле яго слоў, асуджаныя па антынаркатычным артыкуле будуць амніставаныя не агульным спісам, а індывідуальна.

Кіраўнік МУС назваў тры асноўныя крытэрыі. Чалавек павінен адбыць палову тэрміну пакарання. Таксама будзе ўлічвацца яго стаўленне да здзейсненага правапарушэння і паводзіны. Акрамя гэтага, сваякі зняволенага павінны быць гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за яго пасля вызвалення.

Амністыя будзе ўключаць не толькі вызваленне некаторых зняволеных, але і скарачэнне тэрмінаў для асуджаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0