Літва аднаўляе праверкі на ўнутраных межах Еўрапейскага Саюза з Польшчай і Латвіяй, сказала ў суботу міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене, піша Delfi.

З 18.00 14 сакавіка часова аднаўляецца пагранічны кантроль Літвы на ўнутраных межах ЕС. Аднак адзначаецца, што не было прынята ніякага рашэння пра закрыццё межаў або абмежаванні свабоднага перамяшчэння грамадзян, уключаючы забарону на ўезд замежнікаў у Літву. Пра рашэнне аб закрыцці мяжы літоўскі ўрад паведаміць асобна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0