Польшча стане найбуйнейшым бенефіцыярам фонду ЕС для барацьбы з наступствамі пандэміі каранавіруса і атрымае больш за €7,4 мільярда, піша Politico.
Агулам фонд на ўсе краіны ЕС будзе ўключаць €37,3 мільярда.
€7,435 мільярда выдзелілі Польшчы — гэта самы вялікі паказчык у ЕС.
Другім па памеры атрымальнікам грошай стане Венгрыя: ёй выдзеляць €5,60 мільярда.
Разам гэтыя дзве краіны атрымаюць 35% ад агульнай сумы, вылучанай усім краінам ЕС.