Ібупрафен можа стаць «фактарам пагаршэння інфекцыі» ў людзей, хворых на Covid-19, папярэдзіў у сваім твітары міністр аховы здароўя Францыі Аліўе Веран. «Калі ёсць патрэба збіць тэмпературу, прыміце парацэтамол, — рэкамендаваў ён. — Калі ж ужо прымаеце іншыя процізапаленчыя прэпараты або сумнеяцеся, пракансультуйцеся са сваім доктарам», — рэкамендаваў міністр.

Ібупрафен, які прадаецца і ў беларускіх аптэках пад рознымі найменаваннямі (ібуклін ды інш.) адносіцца да сямейства нестэроідных процізапаленчых сродкаў, якія могуць пагаршаць цячэнне ўжо існых інфекцый. Некаторыя дактары адзначылі, што ўжыванне ібупрафену маладымі пацыентамі прыводзіла да моцнага пагаршэння іх стану.

Па гэтай прычыне з 15 студзеня французскія аптэкі перасталі прадаваць ібупрафен і парацэтамол без рэцэптаў (у выпадку парацэтамолу небяспеку стварае перадазіроўка, яна шкодзіць печані). 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?