vgr.by

vgr.by

У сувязі з увядзеннем у Літве каранціну з 0.00 гадзіны 16 сакавіка 2020 г (г.зн. у ноч на панядзелак) будзе забаронены ўезд на тэрыторыю краіны большасці замежнікаў (за выключэннем грузаперавозчыкаў, членаў сем'яў грамадзян Літвы, асоб, якія маюць дазвол на пражыванне і працу ў Літве, дыпламатаў), нагадвае МЗС Беларусі ў сваім фэйсбуку.

Колькасць пагранічных пунктаў для перасячэння дзяржаўнай мяжы будзе скарочана. На гэты момант пацверджана дзеянне ў звычайным рэжыме прапускных пунктаў «Мядзінінкай — Каменны Лог», «Райгардас — Прывалка».

Жыхарам замежных краін, у тым ліку грамадзянам Беларусі, будзе прадастаўлены «гуманітарны калідор» на працягу трох сутак (з 16 па 18 сакавіка 2020 г. уключна) з магчымасцю перасекчы тэрыторыю Літвы транзітам, каб вярнуцца ў свае дзяржавы.

З 0.00 гадзіны 19 сакавіка 2020 г. уезд на тэрыторыю Літвы будзе забаронены.

МЗС настойлівае рэкамендуе ўсім грамадзянам РБ, якія жадаюць вярнуцца ў Беларусь, зрабіць гэта ў тэрмін да 0.00 19 сакавіка 2020 г.

Пасольства звяртаецца з просьбай да грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Літоўскай Рэспубліцы альбо якія плануюць перасекчы Літву транзітам, загадзя разлічыць маршруты следавання і паклапаціцца аб своечасовым набыцці білетаў.

Сачыце за змяненнем сітуацыі з графікам руху транспарту, якім вы можаце выехаць з Літвы.

МЗС звяртае ўвагу на тое, што авіякампанія «Белавія» пацвердзіла магчымасць браніравання месцаў на рэйсы па маршруце «Вільня-Мінск» 15, 16, 17, 19 і 20 сакавіка 2020 г.

Грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія плануюць выязджаць з Літвы ў перыяд з 16 па 30 сакавіка, пераканаўча просім зарэгістравацца, накіраваўшы на электронны адрас [email protected] з паметкай «Экстраны выезд» наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, меркаваныя даты і спосаб выезду.

Пры ўзнікненні дадатковых пытанняў звяртайцеся ў Пасольства па паказаных нумарах тэлефонаў для экстранай сувязі: +370 699 59 434, +370 695 41 778, +370 600 16 244.

Спыняецца таксама чыгуначнае злучэнне з Літвой.

Адмяняюцца і часова курсіраваць не будуць:

цягнік №801 / 802 Мінск-Вільня адпраўленнем з Мінска і з Вільні з 21 сакавіка;

цягнік №804 / 803 і №808 / 807 Вільня-Мінск адпраўленнем з Мінска і з Вільні з 16 сакавіка;

цягнік №805 / 806 Мінск — Вільня адпраўленнем з Мінска і з Вільні з 16 сакавіка;

цягнік №809 / 810 Мінск —Вільня адпраўленнем з Мінска і з Вільні з 27 красавіка;

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0