Фота з gazetaby.com
23 сакавіка быў абнародававаны новы рэйтынг‑ліст тэнісістак свету.
Вікторыя Азаранка ўзнялася ўпершыню ў кар’еры на 10‑е месца ў індывідуальным рэйтынгу WTA і парным рэйтынгу.
Адбылося гэта дзякуючы паспяховаму выступу на турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША), беларуска дайшла да паўфіналу ў індывідуальным разрадзе і выйграла разам з Верай Званаровай парны турнір.
Наперадзе Серэна Ўільямс, Дзінара Сафіна, Елена Янкавіч, Алена Дзяменцева, Вера Званарова, Венус Уільямс, Ана Іванавіч, Святлана Кузняцова, Надзя Пятрова. Адзначым, што ў дзесятцы наймацнейшых тэнісістак: пяць расіянак.
Затое беларуска самая маладая, 31 ліпеня ёй споўніцца 20 год.
У чэмпіёнскай гонцы 2008 году Вікторыя наогул 5‑я.