Уладзіміра Шылу сёння выклікалі ў салігорскі райвыканкам, каб пагутарыць адносна малодшага сына Іллі.
Намесніца аддзелу адукацыі Ала Бародзіч зазначыла, што да вучобы Іллі Шылы не маецца ніякіх прэтэнзій, аднак ёсць некаторыя «хібы выхавання». Калі сп.Уладзімір запытаўся, што яна мае на ўвазе, то жанчына адказала: «Вы самі ўсё цудоўна ведаеце».

Потым да гутаркі далучыўся начальнік аддзелу адукацыі Мікалай Мацкевіч, які перасцярог Уладзіміра Шылу браць разам з сабой на «незаконную акцыю 25 Сакавіка сына».

На падобныя размовы ў Салігорску таксама выклікалі бацькоў Крысціны Самойлавай і Андруся Тычыны.

Глядзі таксама:
Палітжаўнер Іван Шыла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?