МЗС Беларусі вывучае інфармацыю пра рашэнне Расіі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей у сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Пра гэта паведаміў карэспандэнту ТАСС у панядзелак прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.

«Беларускі бок, у тым ліку ў кантакце з расійскім бокам, вывучае рашэнне расійскага ўрада», — распавёў Глаз. Паводле яго слоў, пазней МЗС плануе выступіць з тлумачэннямі для грамадзян у сувязі з новымі мерамі, што прымаюцца ў РФ.

«Улічваючы, што інфармацыя аб планах Расіі закрыць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей апублікаваная толькі што, мы пакуль не можам яе пракаментаваць», — адзначыў са свайго боку ТАСС па тэлефоне афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антон Бычкоўскі. Ён удакладніў, што «наколькі вядома, з беларускага боку падобных рашэнняў не прымалася». «Беларускіх памежнікаў на мяжы з Расіяй няма, іх знаходжанне там не планавалася», — сказаў прадстаўнік пагранведамства Беларусі.

Пра рашэнне зачыніць мяжу з Беларуссю для перамяшчэння людзей абвесціў у панядзелак на аператыўнай нарадзе прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.

Расія закрывае мяжу з Беларуссю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0