Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы кадравыя пытанні, узгадніў прызначэнне новых намеснікаў міністраў аховы здароўя і культуры, паведамляе БЕЛТА.
На пасаду намесніка кіраўніка Міністэрства аховы здароўя ўзгоднена Алена Богдан, якая да цяперашняга часу працавала ў міністэрстве начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне генеральнага дырэктара прадпрыемства «Белмедтэхніка». Ім стане Дзмітрый Страздзін, які раней з'яўляўся галоўным доктарам Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.
Вакантную пасаду намесніка міністра культуры зойме Валерый Грамада.