У судзе Савецкага раёна Мінска прайшоў суд моладзевым актывістам Артурам Фінькевічам, якога ў пятніцу затрымалі на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Паводле супрацоўнікаў МУС, ён наступіў на нагу аднаму з міліцыянтаў на выхадзе з кавярні «Санча Панса», а пасля мацюкаўся.

Моладзевы актывіст не прызнаваў сябе вінаватым. Ён заявіў, што яго адмыслова затрымалі напярэдадні акцыі 25 Сакавіка. Фінькевіч кажа, што ён нікога не абражаў, не хуліганіў і быў цьвярозы.

Суддзя Людміла Савасцян аштрафавала Артура на 525 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?