Колькасць хворых на каранавірус у Расіі за суткі вырасла на траціну і дасягнула 93 чалавек, паведаміла віцэ-прэм'ер Таццяна Голікава, піша Бі-бі-сі.

За суткі ў Расіі выявілі яшчэ 30 выпадкаў заражэння, напярэдадні аператыўны штаб паведамляў пра 63 хворых.

Па словах Голікавай, з 93 тых, хто захварэў, 86 — завозныя выпадкі, астатнія звязаныя з кантактамі ўнутры краіны. Чацвёра чалавек выздаравелі, дадала віцэ-прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0