Як паведамляе віцебская міліцыя, у жанчыны скралі букет з 37 ружаў, калі яна адзначала свой дзень нараджэння ў адной з забаўляльных устаноў Віцебска.
Падчас святкавання букет паставілі на суседні столік, таму яго прапажу заўважылі не адразу — толькі пад раніцу. Прагледзеўшы відэа з камер назірання, следчыя высветлілі, што кветкі забрала невядомая дзяўчына, як пазней высветлілася — магілёўская студэнтка 22 гадоў.
Дзяўчына адпачывала разам з сяброўкай і, сыходзячы, вырашыла прыхапіць вялікі прыгожы букет руж. Па папярэдніх даных, букет каштаваў больш за 100 рублёў.
Завялі крымінальную справу.